ПАЭЗІЯ — ВЯСЁЛКАВЫ МОСТ АД СЭРЦА ЛЮДСКОГА ДА МАРЫ

Выязное пасяджэнне клуба аматараў паэзіі «Гучальная слова» адбылося у Страдубскай сельскай бібліятэцы. Пісьменнікаў і паэтаў Лоеўшчыны чакалі чытачы, вучні і настаўнікі школы, каб пазнаёміцца з творчасцю пісьменнікаў-землякоў, з іх лепшымі творамі, з літаратурнымі навінкамі.

Пачала сустрэчу бібліятэкар Таццяна Шапарава, якая прывітала прысутных і прадставіла гасцей — паэта, старшыню клуба аматараў паэзіі “Гучальнае слова” Аляксандра Кукару, паэта і журналіста Мікалая Мельнічэнка. Гэта сапраўдныя аматары мастацкага слова, для якіх паэзія не прафесійны занятак, а неад’емная частка жыцця, прасякнутая неабсяжнай любоўю і шчырай павагай да чалавека-працаўніка, да роднага краю, да нацыянальнай гісторыі і матчынай мовы.

Паэты рассказалі аб сваім жыццёвым і творчым шляху, правялі міні-прэзентацыю ўласных зборнікаў, падзяліся творчымі планамі і ўспамінамі.

Падчас сустрэчы гучалі вершы розныя па тэматыцы:  клопат пра лёс Радзімы,  радасць жыцця без вайны, гераізм і ўшанаванне памяці тых, хто загінуў у час фашысцкай акупацыі, любоў і пашана да роднага краю. А гэта і ёсць фарміраванне патрыятычных пачуццяў, пачуцця любові да малой радзімы, да яе гістарычнай памяці. Вершы паэтаў Лоеўшчыны становяцца вернымі спадарожнікамі чытачоў, якія ператвараюцца ў сяброў.

 Мерапрыемства прайшло на адным дыханні, дзякуючы вялікай колькасці якаснай паэзіі. Добры настрой і шчырыя эмоцыі панавалі падчас мерапрыемства. Прысутныя доўгі час абменьваліся ўражаннямі і словамі падзякі за прыемны настрой, шчырыя пачуцці, вялікую асалоду ад прачытаных твораў. Мясцовыя жыхары шчыра пажадалі  паэтам Лоеўшчыны новых творчых дасягненняў і паэтычнага натхнення.

Тамара Навуменка, дырэктар раённай бібліятэкі.

 

Instagram
VK
VK
OK