Навіны гаспадарак

КСУП “Ураджайны”


ДОЙНЫ СТАТАК — НА НОВУЮ ФЕРМУ


Праўда, пакуль што сюды перагналі толькі 40 кароў (усяго памяшканне разлічана на 5 працоўных месцаў) — каб правесці ўсе неабходныя пуска-наладачныя работы, праверыць у дзеянні новае даільнае абсталяванне, навучыць людзей працаваць на ім.
Па словах брыгадзіра фермы Таццяны Мікалаеўны Астаф’евай, абслугоўваць рагуль пакуль што будуць два аператары машыннага даення — Ларыса Іванаўна Новік і Надзея Уладзіміраўна Чорная. Менавіта ім першым і ацэньваць перавагі работы аператараў па абслугоўванню сучаснага даільнага абсталявання ў параўнанні з тым, якое выкарыстоўваецца ў падраз- дзяленнях гэтай і іншых гаспадарак раёна. Спадзяёмся, у адным з бліжэйшых нумароў газеты нам удасца змясціць выступленні дзяўчат, у якіх яны падзеляцца сваімі ўражаннямі.


КСУП “Малінаўка-Агра”


НА ПРЭМІІ НЕ ПАСКУПІЛІСЯ. ЛЮДЗІ ГЭТА ЗАСЛУЖЫЛІ


Нядзеля, 15 лістапада, стала сапраў-днай падзеяй для калектыву работнікаў КСУП “Малінаўка-Агра”. Менавіта ў гэты дзень, калі ўсе працаўнікі палёў і ферм нашай рэспублікі адзначалі сваё прафесійнае свята, кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі вырашыла правесці агульны сход і ўзнагародзіць лепшых з лепшых прадстаўнікоў свайго вялікага і дружнага калектыву.
Парадак правядзення мерапрыемства быў традыцыйным: падвядзенне вынікаў, якіх дасягнула гаспадарка з пачатку гэтага года, абмеркаванне задач, якія неабходна рэалізаваць, каб выйсці на запланаваны рубеж, ну і, вядома ж, віншаванне са святам і ўручэнне прэмій і каштоўных падарункаў тым, хто сваімі высокімі працоўнымі здабыткамі ўзмацняе дабрабыт роднай гаспадаркі і ўсяго раёна. Такіх людзей на сцэну Малінаўскага сельскага Дома культуры, дзе, дарэчы, і праходзіла гэтая сустрэча, падымалася нямала. Сярод іх — спецыялісты КСУП, даяркі і даглядчыкі, механізатары і вадзіцелі — пераможцы ўнутрыгаспадарчых спаборніцтваў, лепшыя прадстаўнікі сваіх прафесій. Па словах эканаміста сельгаспрадпрыемства Вольгі Іванаўны Выгляд, памеры некаторых прэмій былі сапраўды неблагімі. Усяго на гэтыя мэты ў КСУП было выдзелена 10,5 млн. рублёў. Да таго ж, двум з работнікаў гаспадаркі — механізатарам Радзію Насір’янавічу Ібрагімаву і Аляксандру Васільевічу Ластаўку — згодна з умовамі спаборніцтва былі ўручаны асаблівыя падарункі — бычкі вагой па 100 кілаграмаў. Што ж, віншуем! Заслужылі.


Матэрыялы падрыхтавала Вольга КАЛЯДЗЕНКА.

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK