Настальгічнае
Многія не любяць чытаць і наўмысна прапускаюць у творах апісанні пейзажаў, шляхоў, якімі падарожнічаюць героі. Прызнацца, іншы раз і сама так раблю, калі патрэбна ў сціслы тэрмін перачытаць вялікі твор. Але толькі не тады, калі бяру ў рукі нейкі з раманаў “Палескай хронікі” Івана Мележа. Да гэтых твораў, як, дарэчы, і да самога аўтара ў мяне асаблівыя, можна сказаць, роднасныя пачуцці.
