Зварот да грамадзян кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый

Пасля знiкнення снегавога покрыва i ўсталявання цёплага надвор’я ў рэспублiцы пачынаецца паўсюднае выпальванне сухой раслiннасцi. Гэтая з’ява набыла настолькi шырокi i рэгулярны характар, што стала мацнейшым разбуральным фактарам, якi негатыўна ўдзейнiчае на навакольнае асяроддзе. Сярод насельнiцтва пануе памылковая думка, што выпальванне сухой раслiннасцi спрыяе яе лепшаму росту. Мiж тым, у вынiку палаў адбываецца дэградацыя прыроды, знiшчаецца раслiннасць, збядняецца яе вiдавы склад, гiнуць шматлiкiя вiды жывёлаў, птушак i насякомых, перапыняюцца працэсы глебаўтварэння, пачынаецца яе эрозiя, забруджваецца паветра. У шматлiкiх выпадках менавiта выпальваннi з’яўляюцца прычынай пажараў у лясах i на тарфянiках.
Практычна ўся тэрыторыя рэспублiкi пакрыта слядамi гэтай разбуральнай дзейнасцi. Даходзiць ужо да недарэчнасцi, калi траву выпальваюць на гарадскiх газонах, у скверах i парках. Агонь не мiнае i тэрыторыi, якiя маюць асоба ахоўны статус.
Лоеўская раённая прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя папярэджвае, што выпальванне раслiннасцi разбурае прыроду i наносiць непапраўную шкоду чалавеку.
Згодна артыкулу 15.57 Кодэксу Рэспублiкi Беларусь «Аб адмiнiстратыўных правапарушэннях» незакониае выпальванне сухой раслiннасцi, траў на коранi, а таксама ржышча i пажнiўных рэшткаў або непрыняцце мераў па лiквiдацыi выпальванняў на зямельных участках цягнуць налажэнне штрафу ў памеры ад дзесяцi да сарака базавых велiчынь.


Спынiцеся! Зберажыце прыгажосць i жыццё!


Лоеўская раённая iнспекцыя прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя.

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK