На літаратурнай хвалі Уладзімір Бабраўнічы

УБОРАК


Па-над воблакамі, у блакіце
Кружаць, кружаць, кружаць буслы.
Мае любыя, падыміце!
Дайце крылы і галасы
Маёй роднай, маёй старонцы,
Каб паведаць усім на зямлі:
Каля Лоева — вёска Уборкі —
У міжрэччы красуюць дамы.
На гаючых на цуда крыніцах
Ладзяць людзі сваё жыццё,
Шчодра дорыць плады зямліца —
Шчасце побач, красуе яно.
У маладосці, кранаючай колас,
У квітненні рамонкаў, вяргінь,
У зычнай песні ля белых бярозак,
У палоне таемных мясцін…
Бальшакоў імклівыя гонкі
Не ўзарвуць яе каранёў,
З мовай матчынай дбаюць Уборкі
Паміж вечных, старых курганоў…
Ах, буслы, чорна-белыя птахі,
Як і тысячы год назад,
Па-над борам да чорнае плахі,
У вёску Уборкі — карміць буслянят.


ЦЯЖКІ ХЛЕБ


Хлеба лёгкага не бывае,
Не бывае без хлеба жыцця.
Хлеб — надзея, што ўсіх яднае,
Хлеб — крыніца, апора быцця.
Узыйдзе зерне, расце, паспявае,
У хваляванні трапеча душа,
Гэта шчасце — чакаць ураджаю,
Калі сэрца з табой, збажына!
Хлеба лёгкага і не будзе:
Высей, вырасці, змалаці…
Вятрак крылы свае не круціць —
Жорны цяжкія пакруці.
Хлеб у печы спячы — навука,
Хлеб прыгожым павінен быць,
Яго ж песцілі гожыя рукі,
Сэрца шчодрае ад зямлі.
Колькі вершаў прысвечана полю,
Колькі песень спляце збажына,
Колькі думак пра цяжкую долю…
Хлеб — заўсёды ўсяму галава.


ДАЙ БОГ ВАМ ШЧАСЦЯ!


Радасць сустрэчы лучыць, яднае,
Птушкаю вольнай над намі лятае.
Пачуцці, як кветкі, як водар дурману:
— Паслухай, дзяўчынанька!
 — Чую, каханы!..
 З вялікаю любасцю і ў нецярпенні
Зала спявала ад захаплення:
— Дзякуй вам, людзі! Ад шчырага сэрца
Хочацца разам напіцца з вядзерца,
З крыніц жыватворных,
З матчынай мовы…
Песні чароўнай вечныя словы:
— Дай Бог вам шчасця!
Дай Бог вам долі!
Мы з вамі і вас не забудзем ніколі!
Хораша сёння. Мы дзякуем Богу,
Песні, як зоркі, нас клічуць у дарогу.
Край мой гасцінны, лясы, пералескі
Дораць вам, госцейкі, дзіва-пралескі.
Добрыя людзі! Хай свята заўсёды
Ў дом ваш прыходзіць
З мірам і згодай.
Бяда і нягоды няхай вас мінаюць,
І радасці, шчасця вас
Песні вітаюць.
З крыніц жыватворных,
З матчынай мовы
Песні чароўнай вечныя словы:
— Дай Бог вам шчасця!
Дай Бог вам долі!
Мы з вамі і вас не забудзем ніколі!

Добавить комментарий

Instagram
Telegram
VK
VK
OK