Ірына ІВАШКА,
навучэнка 9 класа:
— Здароўе для мяне — гэта здаровая сям’я, здаровая нацыя, будучае нашай Радзімы.
Іван КАЦУБА,
вучань 10 класа:
— Для мяне здаровы лад жыцця — гэта спорт, жыццё без алкаголю, без наркотыкаў. У наш час быць здаровым модна. Я думаю, што для кожнага чалавека няцяжка захоўваць здаровыя звычкі.
Таццяна ГАЎРЫЛЕНКА, маці:
— Здароўе — гэта бясцэнны дар прыроды. Але каб захаваць гэты дар на доўгія гады, патрэбна берагчы яго ўсё сваё жыццё, не растрачваючы ўпустую.
Міхаіл ВЕРАМЕЕНКА, настаўнік фізкультуры:
— Я лічу, здароўе — гэта здорава!