МАЁ ПРЫДНЯПРОЎЕ

Маё Прыдняпроўе

Дзе Дняпро абдымаецца з Сожам,

Зліўшы воды свае навек, —

Мой квітнеючы, мой прыгожы

Лоеў — горад дзвюх слаўных рэк.

Над высокай стаіць ён тарою —

3 краю ў край уся зямля відна…

Прыдняпроўе, маё Прыдняпроўе —

Мая родная старана.

Грукаталі тут грозныя бітвы,

Ліхалецці прайшлі над табой!..

I стаяў ты цвярдзей граніту,

I трымаў тут смяротны бой…

Тут хадзілі на смерць героі,

Тут без жалю прайшлася вайна…

Прыдняпроўе, маё Прыдняпроўе —Гераічная старана.

Над высокаю стромай тваёю

Песню міру спяваюць вятры.

Аб каханні пяюць пад тарою

Салаўі ад зары да зары…

Па-над хвалямі бронзавы воін

Кліча ў дальнія далечы нас…

Прыдняпроўе, маё Прыдняпроўе —

Беларуская старана…

Аляксандр КУКАРА

Instagram
Telegram
VK
VK
OK