Дзень бібліятэк
Ва ўсе часы бібліятэкар лічыўся лекарам душы, дарадчыкам, сябрам, чалавекам, здольным выслухаць і дапамагчы зарыентавацца ў моры інфармацыі, бо ў кожнай бібліятэцы на кніжных паліцах сабраны мудрасць тысячагоддзяў, а чытанне — адно з самых цудоўных заняткаў на зямлі. 15 верасня ў нашай краіне адзначаўся Дзень бібліятэк. Аб тым, чым зараз жыве цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, нам расказала дырэктар РЦБС Тамара Сцяпанаўна Навуменка.
— Узнікненне, станаўленне і развіццё бібліятэкі непарыўна звязана з эвалюцыяй цывілізацыі. Першапрычынай яе стварэння як сацыяльнага інстытута з’яўляюцца патрэбнасць грамадства і кожнага чалавека асабіста ў інфармацыі для ажыццяўлення розных відаў дзейнасці. Стварэнне бібліятэкі і яе існаванне — гэта адзін з адказаў чалавецтва поруч з вынаходствам пісьма, паперы, кнігі, тэлефона, радыё, камп’ютэра на неабходнасць інфармацыі. 
Бібліятэка — гэта храм. Храм культуры і духоўнасці, дзе ўсё павінна быць у гармоніі: эстэтычны выгляд памяшкання, напаўняльнасць кніжных паліц, духоўны стан супрацоўнікаў. Галоўнае багацце нашай бібліятэчнай сістэмы, якая складаецца з 27 бібліятэк, — гэта персанал. Адукаванасць, шырокi кругагляд, добрае веданне кнiжнага фонду i бiблiятэчнай справы ўвогуле — гэта рысы бiблiятэкара. Але праз усе часы вельмi важнымi якасцямi застаюцца добразычлiвасць, тактоўнасць, увага да людзей.
У Лоеўскай цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэме працуе 43 бiблiятэкары — гэта людзi творчыя і iнiцыятыўныя. Сярод iх Л. М. Смалянчук, Н.А. Качан, В.М. Штучко, Н.П. Верамеенка, Н. В. Курдзесава, Л. В. Чучвага, Н.С. Мальчанка, В.В. Козырава, В.А. Лысянок, Г.М. Кузьменка, Г.I. Федарасава, I.А. Пiнчук, Г. К. Канцавенка, С.П. Трасцян i iнш.
Шчырыя словы ўдзячнасцi i павагi хочацца выказаць ветэранам бiблiятэчнай справы Т. I. Станкевiч, К. С. Мазгавой, С. I. Мельнiкавай, Л. I. Бондар, Г. Ф. Краўчанка, Н. I. Самойленка, Н. М. Кiсялёвай, Л. С. Смалянчук, Л. П. Хамянковай, Т. М. Ляной, Л.А. Зубец, Г. I. Кулiкавай, Л. М. Чопчыц, М. П. Трухан. 
Галоўнымi напрамкамi дзейнасцi бiблiятэк раёна з’яўляюцца экалагiчнае выхаванне, краязнаўства, папулярызацыя беларускай лiтаратуры, фармiраванне прававой культуры, прапаганда здаровага ладу жыцця. Уся праца накiравана на iнтэлектуальнае, грамадзянскае, эстэтычна-маральнае выхаванне і інш. Сёння паслугамi бiблiятэк карыстаюцца 11990 чытачоў, кнiжны фонд складае 319901 кнiг, газет і часопiсаў. Пры культпрасветустановах працуе 15 клубаў па iнтарэсах. Пяць бiблiятэк аграгарадкоў камп’ютэрызаваны, чытачы могуць карыстацца паслугамi Iнтэрнету i электроннай пошты.
На бiблiятэкi як на iнфармацыйныя ўстановы ўскладзена функцыя прапаганды прававых ведаў. Для гэтага пры цэнтральнай бiблiятэцы працуе публiчны цэнтр прававой iнфармацыi. Даведкi i запыты карыстальнiкаў выконваюцца з дапамогай электроннай базы даных «Эталон».
Патрэбна адзначыць, што ўстановы сiстэмы працуюць па рэспублiканскiм i абласным праграмам: “Моладзь Гомельшчыны на 2006-2010 гг.”, “Прафiлактыка ВIЧ-iнфекцыi на 2006-2010 гг. у Гомельскай вобласцi”, “Нацыянальная праграма дэмаграфiчнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь на 2007-2010 гг.”, прэзiдэнтская праграма “Дзецi Беларусi” на 2006-2010 гг., раённым комплексным праграмам “Дзецi i закон. Выхаванне асобы”, “Развiццё бiблiятэк Лоеўскай РЦБС”.
Лоеўская дзiцячая бiблiятэка — гэта 2385 чытачоў. Чытальная зала заўсёды гатова зацiкавiць рабят выбарам дзiцячых энцыклапедый па розных тэмах. Акрамя кнiг можна пачытаць часопiсы i газеты, якiя выпiсваюцца для дзяцей. Арганiзавана сiстэма каталогаў i картатэк, у дапамогу чытанню працуе “Даведачнае бюро Васiлiсы Прамудрай”.
Абанемент мае фонд дзiцячай i мастацкай лiтаратуры па розных галiнах ведаў. Да паслуг чытачоў — разнастайная дзiцячая лiтаратура: ад кнiжак-малышак да тоўстых тамоў. Пры бiблiятэцы працуюць дзiцячыя клубы па iнтарэсах “Чамучка”, “Вясёлка”.
У бiблiятэцы заўсёды светла, чыста, пануюць ўтульнасць i парадак. Святло iдзе не столькi ад вялiкiх вокнаў, колькi ад гаспадынь гэтай установы — душэўных, добразычлiвых, бескарысных бiблiятэкараў, улюблёных у сваю прафесiю, нераўнадушных i iнiцыятыўных. Гэта загадчыца дзiцячай бiблiятэкі Г.В. Вайцяшэнка, бiблiятэкары Н. Г. Герасiменка, Л. I. Фядзяй. Яны здольныя не толькi выканаць патрабаванні сваiх чытачоў, а i зрабiць вольны час школьнiкаў больш змястоўным i цiкавым. З дапамогай кнiгi, твораў мастацтва бiблiятэкары выхоўваюць у дзяўчынак і хлопчыкаў станоўчыя адносiны да Айчыны, вучаць іх здароваму ладу жыцця, адказнасцi за свае ўчынкi i дзеяннi, мiласэрнасцi, дабрынi i шчырасцi, любовi i беражлiвым адносiнам да прыроды.
Наш бiблiятэчны свет вельмi змянiўся, але, як і раней, зараз у iм чутны крокi чытачоў, шапаценне старонак, гучаць словы ўдзячнасцi ў адрас бiблiятэкараў. Наперадзе ў нас яшчэ многа новага i цiкавага, для гэтага i iснуюць бiблiятэкi.
Гутарыла Святлана Місачэнка.
На здымках: Г.В. Вайцяшэнка, Н.А. Пятрэнка, Н.П. Верамеенка, В.А. Лысянок, Н.А. Качан.
Фота Людмілы КРАЎЦОВАЙ.
