ГАРОДНІНА ПАЙШЛА НАРАСХВАТ

КСУП “Страдубка”


Шкада толькі, што ўраджайнасць яе ў гэтым годзе аказалася ў КСУП “Страдубка” не надта шчодрай. І тым не менш тут пастараліся зрабіць усё, каб своечасова ўбраць і прадаць вырашчаную прадукцыю. Як расказалі нам у гаспадарцы, толькі на рынку ў Лоеве было рэалізавана 2,6 т сталовых буракоў, 5 тон цыбулі, 4 тоны морквы, 4,1 т бульбы, 1,5 тоны капусты на агульную суму 18,3 млн. рублёў. Яшчэ 13 мільёнаў атрымалі ў сельгаспрадпрыемстве ад продажу гародніны і бульбы гамяльчанам. Запасы ў сховішчах засталіся невялікія: дробная цыбуля, крыху капусты, ды яшчэ частку бульбы закапалі да вясны. Так што праблем з рэалізацыяй сёлетняга ўраджаю няма.


Вольга Калядзенка.

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK