НАРОШЧВАЦЬ ПАГАЛОЎЕ ДОЙНАГА СТАТКА

КСУП “Малінаўка-Агра”


Без гэтага, упэўнены дырэктар КСУП “Малінаўка-Агра” Аляксандр Літвінаў, будучага ў гаспадаркі няма. Але перш чым павялічваць статак, неабходна стварыць умовы для яго ўтрымання і абслугоўвання.


— Менавіта для гэтага і распачынаем будаўніцтва новай фермы, — адзначыў кіраўнік. — На днях гаспадарку павінны наведаць спецыялісты праектнага інстытута, каб ужо сёлета паспець выканаць неабходныя праектныя работы. Сродкі на гэта спатрэбяцца немалыя — 360 мільёнаў рублёў, але вынік, спадзяюся, будзе таго варты.


Новую ферму, як расказаў нам Аляксандр Віктаравіч, плануецца пабудаваць у Малінаўцы, дзе зараз размешчаны сад. Разлічана яна будзе на ўтрыманне 600 кароў, 120 нецеляў і 300 галоў маладняку.


Хаця, як падкрэсліў дырэктар, спадзяванні мясцовых жывёлаводаў ускладзены не толькі на гэты яшчэ не пабудаваны аб’ект. Цяжка й злічыць, колькі памяшканняў было рэканструявана ў падраздзяленнях гаспадаркі за апошнія гады пад утрыманне кароў і маладняку. Вядома ж, і на будучае гэтую работу тут мяркуюць працягваць.


Вольга КАЛЯДЗЕНКА, “ЛК”.

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK