ХЛЕБ — УСЯМУ ГАЛАВА. У полі, у доме, у дзяржаве

КСУП «Малінаўка-Агра»

Як і заўсёды, адна з галоўных хлебаробскіх урачыстасцей тут была арганізавана проста ў полі. Павіншаваць мясцовых працаўнікоў з гэтай важнай падзеяй прыехалі старшыня райвыканкама Сяргей Мятліцкі, старшыня мясцовага сельсавета Рыгор Мельчанка, настаяцель праваслаўнага храма ў н.п. Холмеч, айцец Віктар, а таксама кіраўнік сельгаспрадпрыемства Васіль Глезаў, спецыялісты гаспадаркі, самадзейныя артысты і проста госці.

— Мы гэты дзень даўно чакалі, — адзначыў пераможца мінулагодніх унутрыгаспадарчых спаборніцтваў па ўборцы ўраджаю Уладзімір Прымак, калі яму было прадастаўлена права падняць сцяг і звярнуцца да сваіх калег з прывітальным словам. — Будзем старацца, хлеб убяром своечасова.

Менавіта гэтага — зладжанай і, галоўнае, плённай працы, шчодрага ўраджаю і больш як тысячных намалотаў — кожнаму экіпажу жадалі ў гэты дзень Сяргей Мятліцкі, Васіль Глезаў, Рыгор Мельчанка, а таксама галоўны аграном гаспадаркі Валянцін Глезаў, галоўны інжынер Сяргей Маскаленка, галоўны эканаміст Вольга Выгляд. Па даўняй праваслаўнай традыцыі айцец Віктар адслужыў службу на ўдалы пачатак жніва. Падарункам ад самадзейных артыстаў аўтаклуба РДК і мясцовых культработнікаў сталі прывітальныя словы і прыгожыя песні, а ад кіраўніцтва гаспадаркі — першыя снапы, духмяныя караваі, кветкі.

Пачэсная місія перарэзаць сімвалічную ленту, якая адкрывала камбайнам шлях у поле, сёлета была даверана галоўнаму аграному КСУП “Малінаўка-Агра” Валянціну Глезаву. Затым па камандзе “па машынах!” хлебаробы дружна пачалі сваю спрадвечную ганаровую справу.

Тэкст і фота Вольгі КАЛЯДЗЕНКА, “ЛК”.

КСУП «Бывалькі»

Свята першага снапа ў гэтай гаспадарцы было арганізавана яшчэ на мінулым тыдні, у пятніцу. Прайшло яно на мехдвары ў прысутнасці кіраўніцтва, спецыялістаў і многіх працаўнікоў гаспадаркі.

Адметна тое, што сярод самадзейных артыстаў, якія віншавалі ў гэты дзень удзельнікаў свята, быў і Аляксандр Давыдоўскі — сын і ўнук мясцовых камбайнераў Аляксандра і Пятра Іванавіча Давыдоўскіх. Акрамя іх сёлета ўбіраць хлеб у Бывальках будуць яшчэ тры экіпажы: Міхаіл Фядотаў будзе працаваць разам з бацькам Дзмітрыем Дзмітрыевічам, Уладзімір Машкоўскі — з сынам Ігарам, у пары з Сяргеем Ларчанкам будзе ўбіраць хлеб Міхаіл Бабак. Кожнаму з іх арганізатары мерапрыемства ўручылі снапы і караваі, а настаяцель мясцовага храма, айцец Аляксандр Прыгара перад тым, як адслужыць службу, падарыў кожнаму ўдзельніку свята нацельны крыжык, а затым акрапіў святой вадой і хлебаробаў, і давераную ім тэхніку.

Слова для прывітання прысутных з нагоды “Зажынак” было прадастаўлена дырэктару гаспадаркі Паўлу Сікорскаму, эканамісту Тамары Гануш, старшыні сельсавета Вандзе Самойленка.

А затым эстафета правядзення ўрачыстасці перайшла да майстроў іншай сферы — культурнай, і яны, шчыра зычачы хлебаробам поспехаў і добрых намалотаў, імкнуліся падарыць ім самыя лепшыя свае віншаванні і песні. Дарэчы, зусім нядаўна іх сіламі ў вёсцы вельмі весела і цікава было арганізавана Купалле, і цяпер самадзейныя артысты таксама пастараліся не расчараваць сваіх гледачоў. Прыгожыя нумары, падрыхтаваныя Аляксандрам Давыдоўскім, Наталляй Пікас, Веранікай Гудкоўскай, Зояй Давыдоўскай, Міхаілам Гаўрыкам, нікога не пакінулі абыякавымі.

На жаль, пасля завяршэння свята надвор’е не пусціла хлебаробаў у поле, але ўжо ў суботу і ў наступныя дні камбайны абмалочвалі азімае жыта. Рапс тут убралі даўно, экіпаж Давыдоўскіх паспеў нават аказаць дапамогу ў гэтай справе камбайнерам КСУП “Ураджайны”. Цяпер чарга за збожжавымі. І гэтая справа ў гаспадарцы таксама будзе выканана як належыць.

Вольга КАЛЯДЗЕНКА, “ЛК”.

КСУП «Урожайный»

В КСУП «Урожайный» в субботу, 14 июля, состоялось праздничное мероприятие, посвященное началу жатвы, — «Зажинки». Прямо на поле поздравить всех, кто имеет непосредственное отношение к уборочной, приехали председатель районного Совета депутатов Александр Фурс, начальник отдела идеологической работы райисполкома Наталья Каурова, директор сельхозпредприятия Сергей Коцюбняк и др.

Главные герои праздника, комбайнеры, из уст А. Фурса услышали слова напутствий и пожелания успехов в борьбе за новый урожай. Александр Александрович с гордостью отметил, что в этом году можно достичь хороших показателей, объединив общие силы. А это у местных механизаторов должно непременно получиться, ведь все они люди исполнительные и ответственные. Главная задача теперь — добросовестно убрать выращенное, а для этого — работать с полной самоотдачей.

Право поднять флаг было предоставлено одному из лучших механизаторов хозяйства и района Григорию Рогачеву.

Сжать традиционный первый сноп нового урожая выпало местной жительнице Нине Близнец. Перевязав яркими лентами, самодеятельные артисты с почетом вручили его главному агроному предприятия Геннадию Добышу, который тоже поздравил собравшихся и нацелил всех на уборку урожая без потерь. Главное, чтобы техника не подводила да погода была благосклонна.

Зажинки проходили весело, с соблюдением народных традиций. Самодеятельные артисты Уборковского СЦКД радовали собравшихся песнями и частушками, стихами и поздравлениями. На высокопроизводительный труд и на начало великого дела комбайнеров благословил настоятель Храма Рождества Пресвятой Богородицы Александр Пригара. Он также вручил всем нательные крестики и иконки, а затем окропил святой водой технику и самих аграриев.

В этот день все участники жатвы получили папки с условиями оплаты их труда.

Во время зажинок в небе над полем несколько раз раздались раскаты грома. Но многие, думаю, посчитали это хорошей приметой — значит, работа механизаторов будет такой же ударной, а каравай — весомым!

Текст и фото Ольги ПЕТУХ, «ЛК».

Добавить комментарий

Instagram
VK
VK
OK