Твае людзі, Лоеўчшына!
У 1964 годзе У. Пячонку паступіла прапанова з аблздраўаддзела пераехаць працаваць у Гомель. Ён прыняў яе не адразу, вагаўся. Цяжка было пакідаць Лоеў, дзе стаў сапраўдным урачом, атрымаў прызнанне людзей, дзе пабудаваў новыя карпусы хірургічнага, радзільнага і тэрапеўтычнага аддзяленняў, аснасціў іх сучасным, па тых мерках, медыцынскім абсталяваннем.
