65 год Вялікай Перамогі
Савецкія байцы не паспелі як след замацавацца на адбітым у ворага плацдарме, як фашысты пачалі контратаку. На нашы пазіцыі адзін за адным папаўзлі цяжкія танкі праціўніка. Іх было больш 50-ці. Яны ўразаліся клінам у тыл савецкіх воінаў. Пад прыкрыццём танкаў ішла і мотапяхота. Гітлераўскія страшыдлы рухаліся якраз на 850-ты стралковы полк Марозава. Але марозаўцы не спалохаліся, не разгубіліся. Яны прынялі ўдар на сябе. Не марудзячы ні хвіліны, “загаманіла” палкавая артылерыя. Падбіты першы танк. За ім другі, трэці… дзесяты.
