З назіранняў
Іван Аляксеевіч думае, што пры наступленні вялікіх халадоў і бяскорміцы лёс птушкі можна прадказаць — падняўшыся ў вышыню, ён разаб’ецца, кінуўшыся кулем на зямлю. Падобныя прагнозы мяне моцна засмуцілі, стала неяк балюча на душы. Птушку, якая адчула ўжо адзіноту і, напэўна, нейкую крыўду на сваіх сародзічаў, я пра сябе назваў буслом-падпаскам. Ён хоць і не можа дапамагчы пасвіць кароў, як, напрыклад, сабака, але статак не пакідае — прывязаўся да чацвераногіх рагатых істот.
