Замалёўкі з натуры
Злодзей на злодзею едзе, злодзеем паганяе — менавіта такую “славу” спрадвеку меў у вёсцы ўвесь Сцяпанаў род. І хаця даволі часта яму даводзілася чуць, што ад крадзенага не разбагацееш, куды лепш прыжывалася ў яго свядомасці іншая “мудрасць”: не ўкрадзеш — не пражывеш. Менавіта ёй і кіравалася не адно пакаленне яго “рукатых” продкаў, якія ўвек не міналі не толькі таго, што “дрэнна ляжыць”, а і надзейна прыхаванага. “Ён з-пад сучкі яйкі пакрадзе”, — казалі аднавяскоўцы і пра Сцяпана, якога між сабой празвалі Сарокай, і не перабольшвалі.
