Назіранні за прыродай
У той дзень лес быў сцішаны і ледзь-ледзь маркотны. Вецер яшчэ не налятаў халоднымі парывамі, не раскачваў вершаліны дрэў. Нейкая нябачная рука паступова абрывала ўбранне з клёнаў, асін, бярозак, пад нагамі адчувальна шархацела лістота.
